BE RU EN

З гандлёвага цэнтра ў Менску выкралі «Віні Пыха»

  • 11.05.2015, 15:39

Увечары 6 траўня невядомы выкраў дзіцячы заамабіль «Віні-Пых» з гандлёвага цэнтра ProStore на вуліцы Каменнагорскай у Менску.

Аб непрыемным інцыдэнце паведамляе прэс-служба РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы. Дарэчы, кошт «Віні-Пыха» складае Br15 млн, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Крадзеж зафіксавалі камеры відэаназірання. На запісе відаць, як невядомы ў сінім спартовым гарнітуры ідзе па гандлёвым цэнтры, размаўляе праз тэлефон, падыходзіць да заамабіля, садзіцца і пакідае краму. На вуліцы хлопец уцякае ў невядомым кірунку.

Праваахоўнікі просяць усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра маладзёна на відэа, паведаміць у міліцыю.

Апошнія навіны