BE RU EN

«Еўравізія-2015»: букмекеры не вераць у Uzari & Maimuna

  • 11.05.2015, 15:08

Букмекеры ўважаюць за лідараў міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2015» Швэцыю, Італію ды Аўстралію, а таксама Эстонію ды Фінляндыю.

У першай дзесятцы таксама Расея, Нарвэгія, Азербайджан, Славенія, Ісландыя. Беларусь жа, на думку букмекераў, зойме толькі 15-ю пазіцыю, піша telegraf.by.

Першая рэпетыцыі ў Вене ў беларускага дуэта Uzari & Maimuna пройдзе 11 траўня. 12 траўня запланаваная сустрэча з журналістамі і першы іх выхад на сцэну. 15 траўня ў канкурсантаў адбудзецца другая рэпетыцыя, пасля чаго яны дадуць прэс-канферэнцыю.

Увечары 17 траўня беларусы ды іншыя артысты возьмуць удзел у афіцыйным адкрыцці конкурсу ў Венскай ратушы.

Апошнія навіны