BE RU EN

Ператрус у гомельскіх праваабаронцаў

  • 8.04.2015, 16:22

У гомельскім грамадска-палітычным цэнтры праходзіць ператрус.

У Гомелі па адрасе Палеская, 52 адбываецца ператрус, міліцыя адбірае аргтэхніку, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна".

Са слоў намесніка старшыні АГП Васіля Палякова, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў грамадска-палітычны цэнтр, дзе арандуюць памяшканні многія грамадскія арганізацыі, з пастановай на ператрус і санкцыяй пракурора. Міліцыя патлумачыла, што з IP-адраса, лакалізаванага па адрасе Палеская, 52, нібыта быў размешчаны парнаграфічны ролік, распачатая крымінальная справа. Таксама праваахоўныя органы цікавіліся праваабаронцам Леанідам Судаленкам, які цяпер у ад'ездзе. Міліцыю цікавіла электронная скрыня праваабаронцы: быццам бы ён таксама нейкім чынам датычны да крымінальнай справы.

Ператрус адбываецца і ў кватэры Леаніда Судаленкі.

Апошнія навіны