BE RU EN

Гомельскага праваабаронцу шукае міліцыя

  • 8.04.2015, 9:34

Сем міліцыянтаў у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі аддзела ў барацьбе з наркотыкамі, наведалі грамадска-палітычны цэнтр у Гомелі.

Супрацоўнікаў праваахоўных органаў цікавіла месцазнаходжанне кіраўніка арганізацыі «Прававая ініцыятыва» Леаніда Судаленкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Праваабаронцы на месцы не было, бо ён цяпер не ў Беларусі.

На думку Леаніда Судаленкі, візіт праваахоўнікаў можа быць звязаны з пагрозамі ў бок ягоных дзяцей. Месяц таму невядомыя інтэрнэт-паклёпнікі апублікавалі пагрозы ў дачыненні да дзяцей праваабаронцы. Леанід Судаленка склаў заяву ў праваахоўныя органы, каб тыя знайшлі невядомага аўтара аднаго з гомельскіх сайтаў, які спецыялізуецца на цкаванні апазіцыянераў. Аднак міліцыянты замест гэтага чамусьці сталі шукаць самога кіраўніка арганізацыі «Прававая ініцыятыва».

Апошнія навіны