BE RU EN

Ракетны эсмінец ЗША зойдзе ў Адэсу

  • 7.04.2015, 15:39

Амерыканскі эскадравы мінаносец кіраванай ракетнай зброі Jason Dunham, які знаходзіцца ў акваторыі Чорнага мора, накіроўваецца да берагоў Украіны.

Пра гэта паведамілі турэцкія СМІ, паведамляе «Інтэрфакс».

Чакаецца, што цягам найбліжэйшых дзён ён зойдзе з візітам у Адэсу.

Раней паведамлялася, што эсмінец Jason Dunham, на ўзбраенні якога можа знаходзіцца да 56 крылатых ракет, 3 красавіка ўвайшоў у Чорнае мора ў рамках аперацыі «Атлантычная рашучасць».

Раней у ВМС ЗША паведамлялі, што ракетны эсмінец Jason Dunham увойдзе ў акваторыю Чорнага мора ў пятніцу, 3 красавіка.

Нагадаем, у студзені вайсковыя флаты ЗША і Украіны правялі вучэнні ў Чорным моры, у іх браў удзел амерыканскі ракетны эсмінец Donald Cook.

Апошнія навіны