BE RU EN

З менскага ФК «Дынама» звольнены 30-ты галоўны трэнер

  • 30.04.2015, 22:36

Душан Угрын звольнены з пасады галоўнага трэнера футбольнага клуба «Дынама-Менск».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-слубе ФК «Дынама-Менск».

«У сувязі з нездавальняючымі вынікамі на старце сезона кіраўніцтва ЗАТ ФК «Дынама-Менск» прыняло пастанову адхіліць ад выканання абавязкаў галоўнага трэнера ФК «Дынама-Менск»- Душана Угрына, трэнераў Марціна Сведзіка і Драгаша Піку, з якімі вядуцца перамовы аб скасаванні кантракту» , - гаворыцца ў паведамленні.

Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера на найбліжэйшы матч з ФК «Тарпеда-БелАЗ», які адбудзецца у панядзелак, 4 траўня, прызначаны Вук Рашовіч.

Нагадаем, чэшскі спецыяліст стаў галоўным трэнерам срэбных прызёраў чэмпіянату Беларусі футбалістаў менскага "Дынама" ў снежні летась, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Жураўля.

За 20 гадоў клуб змяніў 30 галоўных трэнераў.

Апошнія навіны