BE RU EN

Генпракуратуру просяць даць прававую ацэнку выказванням Лукашэнкі

  • 30.04.2015, 10:41

Выказванні дыктатара аб габрэях могуць падпадаць пад крымінальны артыкул.

Праваабаронца Таццяна Равяка накіравала электронны зварот у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай правесці пракурорскую праверку даручэння Лукашэнкі «ўзяць ўсіх габрэяў пад кантроль».

«29 красавіка, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і «парламенту», Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні Менаблвыканкама Сямёна Шапіра, сказаў наступнае: «Я вас прасіў год назад, каб узяць ўсіх габрэяў пад кантроль у Беларусі».

Прашу Генеральную пракуратуру правесці пракурорскую праверку і высветліць «пад які кантроль кіраўнік дзяржавы даў распараджэнне паставіць гэтую нацыянальную групу, у сувязі з якімі абставінамі і якой мэтай», - прыводзіць тэкст свайго звароту праваабаронца ў «Фэйсбуку».

Равяка таксама просіць даць ацэнку гэтага выказвання Лукашэнкі з мэтай высвятлення, ці не ўтрымліваецца ў ім прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні».

Праваабаронца таксама прыклала відэазапіс выказванняў Лукашэнкі.

Апошнія навіны