BE RU EN

Чырлідэрша збіла на полі капітана БАТЭ

  • 30.04.2015, 10:50

Пацешны эпізод адбыўся перад пачаткам матчу з «Гомелем» 27 красавіка.

Матч 3-га тура Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі паміж БАТЭ і «Гомелем» адзначыўся кур'ёзным эпізодам. Галоўным героем апынуўся капітан гаспадароў Дзмітрый Ліхтаровіч, піша obozrevatel.com.

Перад пачаткам матчу паўабаронца стаў ахвярай дзяўчыны з групы падтрымкі. Чырлідэрша, уцякаючы з поля, паслізнулася і ў ненаўмысна збіла 37-гадовага футбаліста.

Кур'ёзны эпізод выклікаў незвычайную рэакцыю з боку гледачоў. Напэўна, пацешны інцыдэнт запомніўся заўзятарам больш, чым сама гульня, якая завяршылася перамогай БАТЭ з лікам 2:0.

Адзначым, што відэа са збітым капітанам таксама набрала высокую папулярнасць у інтэрнэце. За 3 дні прагляду на Youtube ролік сабраў больш за 100 тысяч праглядаў.

Апошнія навіны