BE RU EN

«Нядбайнага паркавальніка» ў Салігорску заблакавалі бетоннымі блокамі

  • 29.04.2015, 21:58

Кіроўца Audi праехаў па свежапабеленым бардзюры і спыніўся на ім.

У свежым артыкуле аб «народнай барацьбе» з парушальнікамі правіл паркавання фігуравалі розныя спосабы помсты: ад абстрэлу курынымі яйкамі да драпання цвіком, ад абліванні фарбай да праколвання колаў. Прафесійныя кіроўцы смеццявозаў або іншай тэхнікі, у тым ліку дарожнай, часта практыкуюць блакаванне: то смеццевымі кантэйнерамі, то наліўнымі блокамі. У Салігорску наважылі выкарыстоўваць больш цяжкія перашкоды, піша onliner.by.

Са слоў жыхароў места, у месцы, дзе зробленыя фатаграфіі, праблемы з паркаваннем узнікаюць штораніцы. Да 8:00 знайсці месца для прыпынку цяжка, пакуль не паедуць работнікі папярэдняй змены.

Як запэўніваюць відавочцы здарэння, перастаўленыя (мусібыць, пагрузчыкам) блокі сталі пакараннем за тое, што кіроўца Audi праехаў па свежапабеленым бардзюры і спыніўся на ім.

Фота: vk.com/soligorsk_auto

Апошнія навіны