BE RU EN

Авіяцыя Саудаўскай Арабіі аднавіла бамбаванне Емена

  • 28.04.2015, 20:11

Кааліцыя арабскіх краін пад кіраўніцтвам Саудаўскай Арабіі зноў атакавала пазіцыі баявікоў хусітаў ды іх тылавыя базы.

Падчас удараў быў знішчаны склад зброі ў сталіцы Емена Сане, на якім, як сцвярджаецца, захоўваўся запас набоеў. 38 чалавек загінулі, найбліжэйшым дамам прычыненая шкода. Пад напад падпалі размешчаная на поўначы Саада і заходні Таіз, які ўважаецца за адзін з самых прыгожых гарадоў краіны, паведамляе NEWSru Israel.

Таксама ўдар быў нанесены па пазіцыях прыхільнікаў былога прэзідэнта Алі Абдалы Салеха ў Адэне. Гэты горад быў апошнія дні арэнай найбольш цяжкіх баёў, якія забралі жыцці дзесяткаў чалавек, і якія паставілі мірных жыхароў на мяжу гуманітарнай катастрофы.

Адміністрацыя ЗША ўсклала адказнасць за аднаўленне бамбаванняў на паўстанцаў-хусіаў. Дзяржсакратар Джон Кэры заявіў, што супраціўнікі прэзідэнта Абд Рабо Мансура Хадзі выкарыстоўвалі спыненне нападаў для новага наступу і зрыву мірных перамоў.

"Напады былі спыненыя на падставе дамоўленасці, што стораны застануцца на занятых імі пазіцыях. Аднак хусіты выкарыстоўвалі сітуацыю, каб разгарнуць наступ не толькі ў Адэне, але і ў іншых раёнах краіны", - дадаў ён.

Апошнія навіны