BE RU EN

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 19 тон «груш», якія выявіліся яблыкамі

  • 28.04.2015, 16:27

19,2 тоны паўднёваафрыканскіх яблыкаў увозіліся паводле дакументаў на грушы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

«26 красавіка паводле вынікаў правядзення каранціннага фітасанітарнага кантролю ў ФКП вёскі Лабок Невельскага раёна Пскоўскай вобласці, забаронены ўвоз з Рэспублікі Беларусь партыі яблыкаў свежых у колькасці 19,168 тон, паходжаннем Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка», - гаворыцца ў паведамленні.

Партыя яблыкаў перавозілася па рээкспартным фітасанітарным сертыфікаце Беларусі, аформленым на грушы. Гэта высветлілася пры даглядзе прадукцыі. Неадпаведнасць звестак пра найменне прадукцыі, названай у фітасанітарных сертыфікатах Беларусі і ПАР, стала прычынай забароны ўвозу.

Партыя яблыкаў вернутая на тэрыторыю нашай краіны.

Апошнія навіны