BE RU EN

Прэм'ер Японіі пастанавіў не ехаць у Маскву 9 траўня

  • 28.04.2015, 12:18

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ пастанавіў не ехаць у Маскву 9 траўня, дзе ў гэты дзень будуць адзначаць 70-тую гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны.

Пра гэта паведамляе японскае агенцтва Nikkei са спасылкай на кіраўніка сакратарыята ўрада Ёшыхідэ Сугу, паведамляе "Европейская правда".

Як паведаміў чыноўнік, такая пастанова была прынятая ў сувязі з «занадта напружаным» працоўным графікам прэм'ера.

У той жа час, са слоў Сугі, было пастаноўлена «прыкласці намаганні для рэалізацыі візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Японію».

Раней Масква накіравала шэрагу сусветных лідараў запрашэнні наведаць урачысты парад у гонар 70-й гадавіны Перамогі. Ад паездкі ў Маскву ўжо адмовіліся прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Амерыканскі лідар Барак Абама таксама не прыедзе ў Расею 9 траўня. Як паведаміла Канцылярыя брытанскага прэм'ера Дэвіда Кэмерана, ён таксама адмовіўся наведаць Маскву.

Прыязджаць у Маскву на вайсковы парад 9 траўня адмовілася і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, аднак яна мае намер прыляцець у расейскую сталіцу 10 траўня і разам з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным ускласці кветкі да магілы невядомага жаўнера ля крамлёўскай сцяны.

Апошнія навіны