BE RU EN

У Растоўскай вобласці выбухнула артылерыйская ўстаноўка

  • 28.04.2015, 10:44

У Растоўскай вобласці блізу населенага пункта Кузьмінкі выбухнула самаходная артылерыйская ўстаноўка.

Як распавёў «Интерфаксу» кіраўнік прэс-службы Паўднёвай вайсковай акругі Ігар Горбуль, дэтанацыя адбылася ў выніку замыкання электраправодкі.

«Экіпаж аператыўна пакінуў баявую машыну і пайшоў на бяспечную адлегласць, - сказаў Горбуль. - Паводле папярэдніх звестак, ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў».

Крыніца агенцтва ва ўзброеных сілах таксама паведаміла, што ў адным з прыгарадаў Растова-на-Доне пачаўся пажар на складзе боепрыпасаў. Цяпер склад прадаўжае гарэць. Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма.

Паводле інфармацыі выдання DonNews, у раёне узгарання склада з боепрыпасамі адбываюцца выбухі, вядзецца эвакуацыя насельніцтва з найбліжэйшага хутара Чкалава.

13 красавіка падчас лясных пажараў у Забайкальскім краі з'явіліся паведамленні пра тое, што агонь перакінуўся на склад боепрыпасаў. Аднак пазней гэтая інфармацыя была аспрэчаная міністэрствам абароны.

Апошнія навіны