BE RU EN

З менскага банка скралі амаль мільён даляраў

  • 28.04.2015, 10:17

У буйным крадзяжы з банка, размешчанага ў Цэнтральным раёне Менска, падазраюць яго 43-гадовага супрацоўніка.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

У міліцыю з паведамленнем аб пашкоджанні пломбаў на сейфах у памяшканні разлікова-касавага цэнтра звярнуліся працаўнікі банка а 9 гадзіне 46 хвілін 27 красавіка. Падчас правядзення першапачатковых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было высветлена, што скрадзеная буйная сума - $690 тыс., 64 тыс. еўраў, 3 млн 900 тыс. расейскіх рублёў, 1,34 тыс. фунтаў стэрлінгаў, 1 тыс. швейцарскіх франкаў, 45 тыс. 229 грыўняў і 100 злотых.

Як мяркуецца, крадзеж з разлікова-касавага цэнтра быў учынены 25 красавіка прыкладна з 18 да 21 гадзіны. Спецыяліста, які падазраецца ў крадзяжы, шукаюць.

Кіраваннем Следчага камітэта горада Менска распачатая крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны