BE RU EN

На будоўлі ў Менску абарвалася калыска з рабочымі

  • 27.04.2015, 21:58

На ўзроўні трэцяга паверха будынка з аднаго боку абарваўся трос і калыска нахілілася.

Сёння ў службу выратавання паступіла паведамленне аб тым, што на вуліцы Корш-Сабліна абарваўся трос будаўнічай калыскі, у якой знаходзяцца двое людзей.

Як паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дамбоўскі, на момант прыбыцця ратавальнікаў у калысцы ўжо нікога не было, і дапамога МНС не спатрэбілася.

Высветлілася, што на ўзроўні трэцяга паверха будынка выконваліся фасадныя работы, у часе якіх з аднаго боку абарваўся трос і калыска нахілілася. 28-гадовы рабочы здалеў шчасліва выбрацца. Спроба другога мужчыны, 33 гадоў, сталася няўдалай - ён упаў і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені, а таксама ўдары. Працоўны шпіталізаваны.

ФОТА: МНС

Апошнія навіны