BE RU EN

Байцы АТА сталіся героямі ролікаў да Дня Перамогі

  • 27.04.2015, 20:52

Ва Украіне знялі сацыяльныя ролікі, прысвечаныя Дню Перамогі.

Актывісты з групы Інфармацыйны супраціў пры спрыянні Нацгвардыі ды Нацыянальнага ваенна-гістарычнага музея Украіны знялі два ролікі, прысвечаныя Дню Перамогі, паведамляе korrespondent.net.

Сярод іншага, на відэа паказаныя тэлефонныя размовы дзядулі з унукам і бабулі з унучкай. Старэйшае пакаленне - ветэраны Другой сусветнай вайны. Юнак, мяркуючы з запісу, баец АТА, а дзяўчына - медсястра ў вайсковым шпіталі.

Ветэранаў віншуюць з Днём Перамогі. "Дзякуй за тое, што вы зрабілі", - кажа гераіня відэа. Кожны ролік заканчваецца словамі "Памятаем, ганарымся, пераможам".

Ролю дзеда-ветэрана ў роліку выканаў легендарны актор, народны артыст Украіны Уладзімір Талашка, які сыграў Сяргея Скварцова ў фільме "У бой ідуць адны старыя". Ролю бабулі сыграла заслужаная артыстка Украіны Ніна Антонава. Вобразы маладых герояў увасобілі маладыя артысты Яраслаў Кучарэнка і Таццяна Храпач.

Апошнія навіны