BE RU EN

Вольга Гаварцова выступіць на турніры WTA ў Празе

  • 27.04.2015, 20:17

Беларуская тэнісістка здабыла права выступіць у асноўнай сетцы турніру WTA ў Празе.

У Празе закончыўся матч трэцяга кола кваліфікацыйнага дабору ў асноўную сетку турніру WTA (прызавы фонд - 250 000 даляраў). Беларуска Вольга Гаварцова (N 137 WTA) у вызначальным двубоі ў трох сэтах падолела прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку (172) - 7:5, 4:6, 6:1, паведамляе "Прессбол".

Апошнія навіны