BE RU EN

МЗС Украіны: Дасягнуты прагрэс што да місіі ЕЗ на Данбасе

  • 27.04.2015, 18:50

На саміце Украіна-Еўрапейскі Звяз дасягнуты прагрэс што да місіі ЕЗ для Данбаса.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін у Twitter, паведамляе УНІАН.

"Саміт Украіна - Еўразвяз: тры прэзідэнты і сябры мелі добрую гутарку. Прагрэс дасягнуты, у тым ліку што да місіі ЕЗ для Данбаса, нашай дарогі да бязвізавага рэжыму і многае іншае", - напісаў Клімкін.

Нагадаем, у панядзелак, 27 красавіка, у Кіеве пачаў працу 17-ы саміт Украіна-ЕЗ.

Гэта першы саміт паміж Украінай і Еўразвязам пасля падзей на Майдане, які прысвечаны рэалізацыі Пагаднення аб асацыяцыі, палітычным і эканамічным рэформам ва Украіне, уключна з пытаннем фінансавай ды іншай дапамогі з боку Еўразвязу.

Апошнія навіны