BE RU EN

Магілёўца аштрафавалі за раздачу антыкарупцыйных улётак

  • 27.04.2015, 18:29

Актывіст АГП аштрафаваны на 4,5 мільёна рублёў.

Суд Ленінскага раёна Магілёва аштрафаваў 27 красавіка актывіста АГП Мікалая Гладышева за раздачу друкаваных выданняў на антыкарупцыйную тэматыку на 25 базавых адзінак (4,5 млн рублёў).

Нагадаем, Гладышаў быў затрыманы раніцай на чыгуначным вакзале Магілёва, дзе ён распаўсюджваў апазіцыйную прэсу газету «Новы час» і бюлетэнь «Не - карупцыі». Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў незаконным распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч 2 арт 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

«Суддзя Панасенка прысудзіла мне штраф 25 базавых адзінак. Я буду абскарджваць ейную пастанову», - паведаміў БелаПАН Мікалай Гладышаў. Актывіст вінаватым сябе не прызнае, тлумачачы гэта тым, што права на свабодны распаўсюд і атрыманне інфармацыі яму гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі.

Апошнія навіны