BE RU EN

Выданне The Guardian паказала дзясятку выдатных пляжаў, пра якія мала хто чуў

  • 27.04.2015, 17:50

Аўтарытэтнае выданне склала новую падборку цікавых месцаў для падарожжа.

Брытанская газета The Guardian назвала дзясятку пляжаў, пра якія мала хто ведае. Гэтыя месцы не належаць да разраду самых папулярных трэвел-кірункаў, але маглі б скласці ім сур'ёзную канкурэнцыю, піша korrespondent.net.

На першым месцы ў спісе Vault Beach, які размешчаны ў брытанскім графстве Карнуол. Дзікі пляж - гэта доўгая паласа белай галькі. Паўднёвая яго частка вельмі папулярная сярод нудыстаў.

На другі месцы размясціўся бразільскі Praia do Rosa і гішпанскі Playa del Silencio ў Коста-Вэрдэ.

VAULT BEACH, Карнуол, ВЕЛІКАЯ БРЫТАНІЯ
Praia do Rosa, Бразілія
Playa del Silencio, Коста-Вэрдэ, Гішпанія
Memory Cove, Нацыянальны парк Лінкальн, Аўстралія
Shelly Beach, Кентон-он-Сі, Паўднёвая Афрыка
St Lucie Inlet, Фларыда, ЗША
Torre Lapillo Bay, Порта-Чэзарэё, Італія
Banana Beach, Пхукет, Тайланд
Пляж Реди, Махараштра, Індыя
Winnifred Beach, Портлэнд, Ямайка

Апошнія навіны