BE RU EN

У Непале адбыўся яшчэ адзін землятрус

  • 27.04.2015, 17:21

Ён быў крыху слабейшым за папярэднія.

У панядзелак на ўсходзе Непала адбыўся новы землятрус, паведамляе Геалагічная служба ЗША. Яго магнітуду ацанілі ў 5,1 бала.

Эпіцэнтр знаходзіўся ля мяжы паміж Непалам і Індыяй, піша zn.ua.

Землятрус магнітудай 7,9 адбыўся ў Непале 25 красавіка, яго эпіцэнтр знаходзіўся ў 80 км ад сталіцы краіны Катманду.

Пасля асноўнага штуршка рушыла ўслед серыя афтэршокаў, магнітуда найбольш моцнага з іх дасягнула значэння 6,8. Усяго за суткі ў краіне адбылося блізу 48 падземных штуршкоў.

Апошнія навіны