BE RU EN

Менчукі будуць маліцца за айца Аляксандра Надсана

  • 27.04.2015, 17:02

29 красавіка а 17:00 у Чырвоным касцёле св. Сымона і Алены пройдзе служба па Аляксандру Надсану. У гэты дзень у Лондане пройдзе ягонае пахаванне.

Аляксандр Надсан быў апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў замежжа. Святар, які штодня маліўся за Беларусь, памёр 15 красавіка ў 88-гадовым узросце, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Аляксандр Надсан быў выпускніком матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэта. У 1951 годзе ён стварыў Супольнасць беларусаў у Вялікай Брытаніі. У 1958 году прыняў святарскі сан. Больш за 10 гадоў быў дырэктарам школы-інтэрната імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі. Аляксандр Надсан заснаваў і кіраваў знакамітай бібліятэкай імя Францішка Скарыны ў Лондане. З 1989 года ён з'яўляўся старшынём Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікай Брытаніі. Айцец Аляксандр Надсан з'яўляецца ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.

Апошнія навіны