BE RU EN

Савет бяспекі Расеі прапанаваў абмежаваць абарачэнне замежнай валюты

  • 27.04.2015, 16:03

Савет бяспекі Расеі прапанаваў абмежаваць выкарыстанне замежнай валюты ў краіне шляхам развіцця фінансавага рынку.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Савета бяспекі РФ. Чальцы савета рэкамендавалі ЦБ і ўраду распрацаваць захады ў павышэнні ліквіднасці і капіталізацыі банкаўскай сістэмы, а таксама забеспячэння ўстойлівасці рэгіянальных банкаў.

На пасяджэнні таксама абмяркоўваліся магчымыя крокі развіцця крыніц доўгатэрміновых фінансавых рэсурсаў і стымулявання крэдытавання прыярытэтных кірункаў і галін эканомікі.

Цягам апошняга паўгода курс даляра значна вырас у адносінах да рубля. У сярэдзіне снежня рост у параўнанні з сярэдзінай 2014 складаў амаль 100 адсоткаў, пры гэтым амерыканская валюта дасягала ўзроўню 80 рублёў за даляр.

У Расеі на сённяшні дзень не існуе заканадаўчых абмежаванняў на куплю, продаж або захоўванне замежнай валюты. Пры гэтым публічныя ўгоды ў валюце забароненыя, а ўсе прадаўцы тавараў або паслуг абавязаны ўказваць кошты ў расейскіх рублях.

Апошнія навіны