BE RU EN

Беларусь набудзе ў Расеі яшчэ чатыры самалёты Як-130

  • 27.04.2015, 15:45

Беларусь плануе закупіць яшчэ чатыры расейскія навучальна-баявыя самалёты Як-130.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік ВПС і войскаў СПА Беларусі генерал-маёр Алег Дзвігалёў, паведамляе БелТА.

"Перспектыва ў нас ужо вызначаная: мы будзем працягваць закупкі гэтага самалёта. Чатыры Як-130 пастаўленыя, будзе яшчэ чатыры. Пасля 2020 года мы плануем таксама працягнуць рэалізацыю гэтай праграмы", - сказаў Алег Дзвігалёў.

Начальнік ВПС і войскаў СПА адзначыў, што з часам расейскія Як-130 прыйдуць на месца чэшскіх самалётаў Л-39, эксплуатацыя якіх скончыцца ў 2020 годзе.

Апошнія навіны