BE RU EN

Дыктатар Амар Башыр застаўся прэзідэнтам Судана

  • 27.04.2015, 14:31

Дзейны прэзідэнт Судана Амар Башыр «пераабраны» на новы тэрмін.

Паводле звестак выбарчай камісіі, за яго прагаласавалі 94,5% выбарцаў, паведамляе BBC.

Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Судане праходзілі з 13 да 16 красавіка.

71-гадовы Амар Башыр кіруе краінай з чэрвеня 1989 года, а пасаду прэзідэнта нязменна займае з 1993 года. Праваабаронцы крытыкуюць цяперашнія ўлады Судана за абмежаванне свабоды слова і ўціск апазіцыі.

Напярэдадні «выбараў» у Судане вызвалілі палітвязняў. Большасць апазіцыйных партый байкатавалі выбары, загадзя называючы іх несвабоднымі і несумленнымі.

Апошнія навіны