BE RU EN

У Магілёве актывіста затрымалі за ўлёткі «Не - карупцыі»

  • 27.04.2015, 11:22

Міліцыя затрымала актывіста АГП Мікалая Гладышава за распаўсюд незалежных газет і ўлётак.

У Магілёве на чыгуначным вакзале затрымалі актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гладышава, калі той раздаваў незалежныя газеты і ўлёткі беларускім апазіцыйным арганізацыям. Сярод газет - "Вольны час", сярод улётак - «Не - карупцыі», паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Гладышаў цягам гадзіны раздаваў газеты і ўлёткі тым, хто ішоў да цягнікоў. Цяпер актывіст знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі чыгуначнага вакзалу.

Апошнія навіны