«Баерн» стаў чэмпіёнам Нямеччыны ў футболе 25-ы раз
- 26.04.2015, 21:33
Футбольны клуб «Баерн» з Мюнхена заваяваў 25-ы тытул чэмпіёна Нямеччыны пасля таго, як «Вольфсбург» саступіў мёнхенгладбахскай «Барусіі».
Раней «Баерн» падолеў «Герту», аднак перш чым святкаваць перамогу, ім давялося чакаць выніку сустрэчы ў Мёнхенгладбаху, якая закончылася з лікам 1:0 на карысць гаспадароў, перадае BBC.
Такім чынам, перамога ў Бундэслізе для каманды Хасэпа Гвардыёлы забяспечаная яшчэ за чатыры туры да канца турніру, яны ўзначальваюць табліцу з 76 баламі, апярэджваючы «Вольфсбург», які ідзе другім, на 15 балаў.
У паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Баерн» пазмагаецца з «Барсэлонай».