BE RU EN

Уладзімір Клічко пазмагаецца з Тайсанам Ф’юры

  • 26.04.2015, 16:52

Пасля перамогі над амерыканцам Браянтам Джэннінгсам Уладзімір Клічко паведаміў, што яго наступным спаборнікам можа стаць Тайсан Ф’юры

«Я атрымаў інфармацыю пра тое, што абавязаны правесці баі з абавязковымі прэтэндэнтамі на тытул. Мяркую, маім наступным спаборнікам будзе Тайсан Ф’юры. Відавочна, што гэты бой адбудзецца не ў ЗША. Думаю, ён павінен адбыцца ў Еўропе. Ведаю, што ён абавязковы прэтэндэнт паводле версіі WBA. Таму я абавязаны правесці гэты бой», - паведаміў Уладзімір Клічко. Ягоныя словы падае «Корреспондент».

Нагадаем, у нядзелю, 26 красавіка, украінскі баксёр па колькасці балаў перамог Браянт Дженнінгса у баі, які адбыўся 25 красавіка на вядомай спартыўнай арэне Нью-Ёрка Мэдысан Сквер Гардэн.

Апошнія навіны