BE RU EN

У панядзелак у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

  • 26.04.2015, 14:47

27 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні сярэдні. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі магчымыя навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, максімальная ўдзень - ад 17 градусаў цяпла на паўночным усходзе да 25 на паўднёвым захадзе краіны.

Апошнія навіны