BE RU EN

Навукоўцы адкрылі незвычайныя ўласцівасці маліны

  • 26.04.2015, 14:13

Амерыканскія навукоўцы падчас апошніх даследаванняў прыйшлі да высновы, што маліна здольная знішчаць клеткі ракавых пухлін.

Навукоўцы ЗША праводзілі даследаванні на жывёлінах. Падчас экспэрыменту хворым на рак кішэчніка жывёлам дадавалі ў ежу выцяжкі з ягад маліны. Вынікі даследаванняў паказалі, што ракавыя клеткі гінулі. На думку навукоўцаў, у барацьбе з ракам кішкі дапамогуць ягады ўсялякага сорту, піша neelov.ru.

Ужо даўно вядома, што маліна мае мноства карысных уласцівасцяў. Ягады маліны эфектыўныя пры лячэнні прастудных захворванняў, бо ў ёй змяшчаецца вялікая колькасць вітаміна С.

Апошнія навіны