BE RU EN

Камунальнікі раяць штрафаваць кіроўцаў за сапсаваныя газоны

  • 26.04.2015, 12:49

Менчукі прадаўжаюць скардзіцца на нядбайных суседзяў-аўтамабілістаў, якія паркуюць свае самаходы на ходніках і газонах.

Мабыць, за зіму сталічныя кіроўцы адвыклі думаць пра штосьці яшчэ, акрамя паркоўкі ўласнага аўтамабіля, піша «Мінск-навіны». Ставяць па-ранейшаму дзе давядзецца і як давядзецца, абы бліжэй да дому. А ці дзіцячая гэта пляцоўка, ці зялёная зона, ці, прынамсі, ходнік - ну якая розніца?

Менчукі далей скардзіцца на нядбайных суседзяў-аўтамабілістаў, якія паркуюць свае самаходы на ходніках і газонах, праз што тыя становяцца непрыдатнымі. Адну і тую ж праблему агучылі жыхары шматпавярховікаў, размешчаных у розных раёнах горада, патэлефанаваўшы на жывую лінію аб пытаннях добраўпарадкавання дваровых тэрыторый за кошт сродкаў насельніцтва, якая прайшла ў кантакт-цэнтры Менгарвыканкама. Гаворка ішла аб паркоўцы аўтамабіляў на ходніках і зялёных зонах двароў. З такой скаргай звярнуліся жыхары дамоў на вуліцах Матусевіча, 55, і Мірашнічэнкі, 39. Пры гэтым менчукі цікавіліся, за чый кошт трэба аднаўляць пашкоджаныя коламі газоны.

Галоўная спецыялістка аддзела добраўпарадкавання ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Зінаіда Ставер параіла звярнуцца па дапамогу ў Дзяржаўтаінспекцыю, якая прыцягне да адказнасці нядбайных аўтаўладальнікаў за парушэнне правілаў паркоўкі. З іх жа спагнанне і за аднаўленне сапсаванай зялёнай зоны.

Апошнія навіны