BE RU EN

Прэзідэнт Славакіі: Ніхто не можа забараніць Украіне купляць зброю

  • 26.04.2015, 12:00

Украіна павінна купляць зброю ў краін-партнёраў, а не прасіць аб пастаўках ЕЗ і NATO, у якіх, як у міжнародных арганізацый, няма інструментаў для такіх дзеянняў.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска ў інтэрв'ю славацкаму выданню SME, піша "Украінская праўда".

"Ніхто не можа забараніць Украіне купляць зброю ў рамках двухбаковых стасункаў. Гэта яе свабодны выбар і выбар дзяржавы, якая ёй гэтую зброю прадае. Цалкам дакладна, што Еўразвяз, у якога і няма такога інструмента (для паставак зброі), і NATO, як адзіная структура, да такога не павінны далучацца", - сказаў Кіска.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ў пытанні Украіны Славакія заўсёды была сярод актыўных гульцоў.

"У адрозненне ад іншых, якія толькі казалі аб дапамозе, мы зрабілі актыўныя крокі - зваротная плынь газу ва Украіну была выключным крокам. Славакія падтрымала ўсе санкцыі Еўрапейскага Звязу супраць Расеі. Я разглядаю эфектыўнасць нашай замежнай палітыкі праз дзеянні, а не праз рыторыку", - сказаў ён.

Апошнія навіны