BE RU EN

Расея перакідвае войскі да мяжы Крыму і Херсонскай вобласці

  • 26.04.2015, 11:28

У акупаваным Расейскай Федэрацыяй Крыме працягваецца перакідванне вайсковай тэхнікі да мяжы з Украінай.

Пра гэта паведамляе «Громадське радіо».

Калона вайсковай тэхнікі была заўважаная 23 красавіка на выездзе з Феадосіі і Уладзіславаўкі. Пазней журналіст бачыў тую ж калону пад Джанкоем. Самаходы рухаліся ў бок мяжы з Украінай. У калоне былі заўважаныя вайсковыя цяжкавікі і БТРы.

«У дарозе расейская вайсковая тэхніка безупынна ламалася, і калона моцна расцягнулася», - паведаміў карэспандэнт.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізацыю сітуацыі на Данбасе. Пры беспасярэднім удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на ўсходзе Украіны былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі». РФ пастаўляе тэрарыстам зброю і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні ЗША, Еўразвяз, Канада, Японія, Аўстралія і шмат якія іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Расеі.

Апошнія навіны