BE RU EN

2037 музыкаў з Пэру ўстанавілі новы сусветны рэкорд

  • 26.04.2015, 10:48

Музыкі з Пэру пабілі сусветны рэкорд у самым маштабным выступе ігракоў на кахоне - ударным інструмэнце ў выглядзе драўлянай скрынкі.

У суботу на галоўнай плошчы Лімы на кахонах гралі 2037 чалавек. Папярэдні рэкорд ансамбля на кахонах - 147 чалавек, перадае BBC.

Зацвердзіць гэтую заяўку музыкаў яшчэ трэба будзе ўкладальнікам Кнігі рэкордаў Гінэса.

Граюць на кахоне як рукамі, так і бубнавымі шчоткамі, на пярэднім баку інструмэнта.

Апошнія навіны