BE RU EN

Сёння ў Казахстане - датэрміновыя прэзідэнцкія выбары

  • 26.04.2015, 10:02

Прагназуецца перамога 74-гадовага Нурсултана Назарбаева, што кіруе краінай з 1989 года, калі ён заняў пасаду першага сакратара ЦК Кампартыі Казахстана.

Ягоныя спаборнікі - камуніст Тургун Сыздыкаў і лідэр Федэрацыі прафзвязаў Абельгазі Кусаінаў, перадае "Радио Свобода".

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары 2015 года афіцыйна былі прызначаныя Асамблеяй народаў Казахстана, "каб даць прэзідэнту краіны Нурсултану Назарбаеву новы мандат агульнанацыянальнага даверу... каб краіна не збілася з свайго стратэгічнага курсу і працягнула прасоўванне ў трыццатку найбольш моцных дзяржаў свету".

Чарговыя і прэзідэнцкія і парламэнцкія выбары ў Казахстане былі запланаваныя на 2017 год.

Апошнія навіны