BE RU EN

Экс-прэм'ер Славаччыны стане дарадцам Парашэнкі

  • 25.04.2015, 21:55

Былы прэм'ер-міністр Славаччыны Мікулаш Дзурында стане дарадцам прэзідэнта Украіны.

Пра гэта Мікулаш Дзурында паведаміў у эфіры Hromadske TV, піша "Украінская праўда".

"Я прыняў запрашэнне Пятра Парашэнкі стаць дарадцам і спадзяюся, мой досвед дапаможа вашай краіне", - адзначыў экс-кіраўнік урада Славаччыны.

Таксама ён адзначыў, што сочыць за украінскай палітыкай і, на ягоную думку, нягледзячы на адрозненні паміж краінамі, у рэформах ва Украіне і Славаччыне ёсць шмат агульнага.

Мікулаш Дзурында двойчы ўзначальваў урад Славаччыны з 1998 да 2006 года.

Апошнія навіны