BE RU EN

Пасла Украіны адклікаюць з Менска

  • 25.04.2015, 15:07

Пятро Парашэнка прыняў пастанову аб адклiканнi амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля.

Пра гэта ён сказаў на палігоне "Шырокі лан" пад Мікалаевам, дзе браў удзел у вучэннях дэсантнікаў, перадае "Укрінформ".

"Прынятая пастанова аб адклiканнi амбасадара ў Беларусі Міхаіла Ежаля. Цяпер афармляюцца адпаведныя дакументы. Менск цяпер адыгрывае вельмі вялікую ролю ў мірным перагаворным працэсе, таму я павінен забяспечыць там сталую прысутнасць амбасадара", - патлумачыў Пятро Парашэнка.

Нагадаем, Міхаіл Ежаль з 2010 да 2012 займаў пасаду міністра абароны Украіны. У красавіку 2013 тагачасны прэзідэнт Віктар Януковіч прызначыў яго Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі.

У жніўні 2014 Генеральная пракуратура абвясціла былому міністру абароны падазрэнне ў рамках расследавання крымінальных спраў, якія тычацца знішчэння тылавога забеспячэння ўкраінскага войска.

У канцы мінулага месяца ў МЗС Украіны заявілі, што падалі прэзідэнту Украіны прапанову аб адклiканнi Ежаля.

Апошнія навіны