BE RU EN

ВНУ Беластока запрашаюць гарадзенцаў

  • 25.04.2015, 12:44

Беластоцкі фонд «Okno na Wschód» запрашае выпускнікоў і іх бацькоў, зацікаўленых у навучанні ў Польшчы, узяць удзел у азнаямленчым візіце.

Бок, які запрашае гарантуе бясплатныя візы, пражыванне, харчаванне і правядзенне экскурсій. Прыезд запланаваны на 29-31 траўня, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў дырэктара ліцэя пры грамадскім аб'яднанні «Polska Macierz szkolna» Антона Паценка, з кожным годам павялічваецца колькасць маладых гарадзенцаў, якія выказваюць жаданне атрымаць адукацыю ў Беластоку і іншых гарадах Польшчы.

- Большасць нашых выпускнікоў, якія ставяць сваёй мэтай паступіць у гэтую навучальную ўстанову, паступаюць туды, вучацца там і не губляюцца, дасягаюць нейкіх поспехаў. Гэта нас радуе, таму што мы ўважаем, што такі адукаваны чалавек - ці паедзе ён куды-небудзь, застанецца ў Польшчы ці вернецца ў Беларусь - ён і так прынясе карысць з кожнага пункту гледжання, - сказаў ён.

Жадаючыя наведаць Беласток і пазнаёміцца з умовамі паступлення і вучобы ў мясцовых універсітэтах да 10 траўня павінны запоўніць электронную анкету на адмысловай інтэрнэт - старонцы. Адзіная аплата, якая патрабуецца з удзельнікаў тура - 20 даляраў на адміністрацыйныя выдаткі.

Апошнія навіны