BE RU EN

Больш за 1,1 мільёна беларусаў жывуць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях

  • 24.04.2015, 20:32

Сярод іх амаль 215 тысяч - дзеці, прычым больш за 600 прызнаныя інвалідамі.

Начальніца аддзела сацыяльнай абароны і прававой працы дэпартамента ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Міністэрства надзвычайных сітуацый Наталля Кахноўская pacпавяла БелаПАН:

«Часцей за ўсё іх інваліднасць звязаная з ракам шчытападобнай залозы. Як і ўсе інваліды гэтай катэгорыі, яны маюць права на льготнае забеспячэнне лекамі, санаторным лячэннем».

Апошнія навіны