BE RU EN

На вуліцы Менска зробяць разметку для раварыстаў

  • 24.04.2015, 19:09

Да 9 траўня зялёная разметка для раварыстаў на пешаходных пераходах будзе зробленая ў цэнтральнай частцы горада.

Як перадае «Мінск-Навіны», пра гэта паведаміў на пасяджэнні штаба добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый намеснік начальніка УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

Што ж да астатніх месцаў, дзе запланаваная нанясенне зялёнай разметкі на пешаходных пераходах, то там такія працы пройдуць пасля травеньскіх святаў. Таксама свежая разметка будзе зробленая на веладарожках, арганізаваных на існых ходніках. Агульная працягласць такіх маршрутаў складае ў Менску амаль 40 км.

Апошнія навіны