BE RU EN

УЕФА прэзентаваў сімвалічную зборную тыдня ў Лізе чэмпіёнаў

  • 24.04.2015, 11:46

Паводле завяршэння чвэрцьфінальных матчаў у адказ Лігі чэмпіёнаў УЕФА прэзентаваў сімвалічную каманду тыдня.

У склад адзінаццаці лепшых гульцоў тыдня ўвайшлі два прадстаўнікі клубаў, якія завяршылі барацьбу ў турніры: брамнік Ян Облак (Jan Oblak) з мадрыдскага «Атлетыка» (Atletico) і паўабаронца Жафрэй Кандагбія (Geoffrey Kondogbia) з французскага «Манака» (Monaco), піша sport.mail.ru.

Поўны склад зборнай выглядае наступным чынам: брамнік - Ян Облак, «Атлетыка», абаронцы - Жэром Баатэнг, Хуан Бэрнат, «Баварыя», Леанарда Банучы, «Ювентус», Жорзі Альба, «Барселона», паўабаронцы - Хамес Радрыгес, «Рэал», Жафрэй Кандагбія, «Манака», Цьягі Алькантара, «Баварыя», нападнік - Неймар, «Барселона», Хаўер Эрнандэс, «Рэал», Томас Мюлер, «Баварыя».

Не прадстаўленыя ў сімвалічнай камандзе французскі ПСЖ і партугальскі «Порту».

Апошнія навіны