BE RU EN

Яцанюк: Расея не адмовілася ад планаў знішчыць Украіну

  • 24.04.2015, 11:22

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк мяркуе, што Расея не адмовілася ад сваіх планаў знішчыць Украіну і пазбавіць яе еўрапейскай будучыні.

Як паведамляе карэспандэнт УНИАН, пра гэта ён заявіў, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе ў рамках Гадзіны пытанняў да ўраду.

«Акрамя той інфармацыі, якая ёсць у адкрытых крыніцах, мне прыйшоў шэраг інфармацыі ад закрытых крыніц, звесткі разведкі. Ідзе неімаверная канцэнтрацыя жывой сілы і тэхнікі расейскімі тэрарыстамі. Расейская вайсковая агрэсія далёкая ад таго, каб спыніцца», - падкрэсліў прэм'ер.

Яцанюк падкрэсліў, што Украіна выконвае Менскія дамоўленасці, але з боку Расеі няма ніякіх саступак у дээскалацыі сітуацыі.

«Нам трэба рыхтавацца да далейшай барацьбы за мір... Расея не адмовілася ад сваіх планаў знішчыць Украіну і пазбавіць Украіну еўрапейскай будучыні. Мы мяркуем, што канфлікт на Данбасе павінен быць развязаны праз поўнае і безумоўнае выкананне Расеяй Менскага пагаднення», - сказаў кіраўнік урада.

Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінскаму войску патрэбная дапамога заходніх партнёраў.

Апошнія навіны