BE RU EN

За адсутнасць пажарнага апавяшчальніка ў доме - штраф мільён рублёў?

  • 23.04.2015, 16:28

У Магілёўскай вобласці прыдумалі чарговы спосаб зарабіць на людзях.

Чытачка charter97.org паведаміла аб новай форме прымусу: жыхароў прымушаюць купляць пажарныя апавяшчальнікі.

«Я жыву ў вёсцы Кадзіна ў Магілёўскім раёне. Учора прыйшла забіраць дзіця з дзіцячага саду, а там пытаюцца: «У вас ёсць пажарны апавяшчальнік?». І адказ пазначаюць у спісе. Кажуць, калі апавяшчальніка няма, то яго неабходна тэрмінова купіць. Бачыце, прыйшло нейкае распараджэнне «зверху», пра тое, што неабходна абсталяваць апавяшчальнікамі ўсе жылыя дамы і кватэры. Нібыта хутка будуць хадзіць правяраючыя з камісіямі, і калі апавяшчальніка не будзе, то выпішуць штраф 1 мільён рублёў, а выхавальнікаў і загадчыцу дзіцячага сада, да якога належаць жыхары, пазбавяць прэмій.

Я проста ў шоку ад такога! Які ў нас наступны крок? Што яшчэ потым купляць будзем?», - здзіўляецца чытачка.

У дзіцячым садзе ад каментароў charter97.org адмовіліся.

Апошнія навіны