BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, што колер вачэй можа змяніцца ад харчавання

  • 23.04.2015, 10:30

Навукоўцы высветлілі, што колер вачэй не з'яўляецца сталым фактарам і можа памяняцца ўсяго за два месяцы праз харчаванне.

Навукоўцы вызначылі, што існуе пэўная залежнасць паміж колерам вачэй і прадуктамі, якія чалавек ужывае ў ежу. Калі ўжываць нейкія пэўныя з іх, то вочы могуць памяняць свой колер, паведамляе Mignews.

Больш светлае адценне вачам можна надаць пры сталым ужыванні натуральнага мёду і арэхаў. Калі ж, наадварот, хочацца атрымаць больш яркі колер вачэй, трэба ўжываць шпінат, насычаны жалезам.

Таксама на колер вачэй ўплываюць аліўкавы алей, рамонкавая і імбірная гарбата, цыбуля.

Апошнія навіны