BE RU EN

Расследаванне забойства Нямцова працягнулі да канца лета

  • 22.04.2015, 21:54

Тэрмін следства ў справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова, які заканчваўся 28 красавіка, падоўжаны да 28 жніўня.

Як паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы, следчыя патрабуюць падоўжыць да гэтай жа даты арышт усіх пяцярых абвінавачаных у справе. Хадайніцтва ў дачыненні да двух з іх - Гамзата Бахаева і Анзора Губашава - ужо разглядаецца Басманным судом, паведамляе BBC.

У справе таксама праходзяць Заур Дадаеў, Шагід Губашаў і Тамерлан Эскерханаў. Усе яны арыштаваныя.

Паводле версіі следства, беспасярэднім выканаўцам злачынства быў Дадаеў. Астатніх следства абвінавачвае ў суўдзеле. Ніхто з іх віну не прызнае.

Арганізатар і замоўца злачынства дагэтуль не выяўлены.

Апошнія навіны