BE RU EN

Беларусы змогуць аплачваць тавары і паслугі праз АРІП

  • 22.04.2015, 21:49

Цяпер фізічныя асобы не могуць праводзіць усе аплаты праз Адзіную разліковую і інфармацыйную прастору.

Згодна з праектам указа, вынесенага на грамадскае абмеркаванне на сайце Нацыянальнага банка Беларусі, жыхарам краіны плануецца даць магчымасць аплачваць паслугі ўсіх суб'ектаў гаспадарання ў электронным выглядзе.

Цяпер функцыю правядзення масавых электронных аплат выконвае Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора, але фізічныя асобы не могуць праводзіць усе аплаты праз АРІП.

Праектам указа прапануюцца захады, якія павінны зліквідаваць перашкоды для паспяховай працы асобных сэрвісаў электроннай камерцыі, зняць заканадаўчыя і інфраструктурныя абмежаванні для атрымання дыстанцыйных паслуг у поўным аб'ёме, паведамляе БелТА.

Са слоў спецыялістаў, вельмі актуальнымі з'яўляюцца пытанні правядзення выплат у бюджэт і на карысць атрымальнікаў сродкаў з невялікім аб'ёмам бізнэсу.

Праект указа вынесены на грамадскае абмеркаванне. З дакумэнтам можна пазнацца на сайце рэгулятара, тут жа можна выказаць прапановы, запоўніўшы спецыяльную электронную форму.

Апошнія навіны