BE RU EN

Буйны пажар у Магілёве: на рэгенератарным заводзе загарэліся гумовыя адкіды

  • 22.04.2015, 17:47

Гумовыя адкіды вытворчасці загарэліся на тэрыторыі рэгенератарнага завода ў Магілёве.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Магілёўскай абласной управе МНС.

З розных месцаў абласнога цэнтра бачныя велізарныя клубы дыму ў раёне вуліцы Чэлюскінцаў.

Паводле звестак МНС, узгаранне ўзнікла блізу 14:30. На ліквідацыю пажару прыбылі некалькі падраздзяленняў пажарных.

Пакуль дакладная плошча ўзгарання невядомая. Няма інфармацыі і аб магчымых пацярпелых.

Апошнія навіны