BE RU EN

На МКАД легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з МАЗам

  • 22.04.2015, 16:54

22 красавіка прыкладна а 11.40 на МКАД у раёне аквапарку адбылося ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля «Ліфан» і «МАЗ» дарожнай службы.

Хлопец на легкавушцы рухаўся па МКАД з боку вуліцы Ціміразева ў кірунку праспекта Пераможцаў у другой паласе, дзе і ўчыніў наезд на МАЗ дарожнай службы. МАЗ быў пазначаны дарожнымі знакамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, паведамляе БелТА.

Сутыкненне з грузавіком мела цяжкія наступствы як для легкавога аўтамабіля, так і для самога кіроўцы «Ліфана»: у аўто знесла дах, а кіроўца трапіў у лякарню з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай. Цяпер ідзе высвятленне абставінаў аварыі.

Апошнія навіны