BE RU EN

Беларусь зноў спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею

  • 22.04.2015, 16:07

Прычынай такой пастановы сталі нізкія кошты на расейскім рынку, заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

«Як пастаўляць, калі сума страт пры пастаўках нафтапрадуктаў вышэйшая, чым сума прыбытку», - сказаў Сямашка. «У нас ёсць права не пастаўляць нафтапрадукты, калі кошт іх ніжэйшы за сярэднееўрапейскі. І мы гэтым правам карыстаемся», - цытуе Сямашку «ПРАЙМ».

Нагадаем, Беларуская нафтавая кампанія (БНК) аднавіла пастаўкі бензіну на расейскі рынак 13 красавіка. За месяц да гэтага беларускі бок спыніў пастаўкі бензіну на расейскі рынак з прычыны эканамічнай немэтазгоднасці.

Апошнія навіны