BE RU EN

Пад Менскам супрацоўнікі ДАІ ганяліся за п'яным скутэрыстам

  • 22.04.2015, 15:17

23-гадовы хлопец адправіўся ў краму «за паўтарэннем».

Увагу супрацоўнікаў ДАІ да скутэрыста, які выязджаў з кавярні «Прымор'е» пад Менскам, прыцягнула не ягоная хуткасць (яна была невысокай - 60 км/г), але дзіўныя манеўры, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

На патрабаванне праваахоўнікаў спыніцца кіроўца не рэагаваў, і супрацоўнікам ДАІ прыйшлося пусціцца ў пагоню. Праз нейкі час маладзён (як высветлілася пасля, яму 23 гады) кінуў скутэр і пачаў уцякаць. Тады парушальніка і ўдалося затрымаць. У крыві ў яго знайшлі 1,6 праміле алкаголю. Акрамя таго, у маладзёна не было пасведчання кіроўцы.

Цяпер у дачыненні да яго складзеныя адразу тры адміністрацыйныя пратаколы: за язду без пасведчання, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення і за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў ДАІ.

Апошнія навіны